У гэтым інтэрактыўным заданні трэба размясціць карткі з мультымедыйнай інфармацыяй у правільнай паслядоўнасці адпаведна ўмове задання. Картка можа змяшчаць тэкст, выяву, відэа, аўдыяфайл і інш.
Для праходжання задання перацягніце картку з верхняй часткі акна ў блок адказу АБО, вылучыўшы картку з верхняй часткі акна, левай кнопкай мышы пстрыкніце на патрэбны блок адказу.
Для адмены дзеяння націсніце на значок з крыжыкам у правым верхнім вугле карткі.
Мультымедыйная картка можа змяшчаць дадатковую інфармацыю (падказку), для прагляду якой трэба націснуць значок
.
Выяву на картках можна павялічыць пры націсканні на значок
. Вярнуцца да задання можна пстрычкай левай кнопкі мышы па-за выявай.
Прагляд відэа і праслухоўванне аўдыяфайлаў адбываецца пры націсканні на кнопку прайгравання «►».
Значок «Разгарнуць»
(правы верхні вугал) пераводзіць акно задання ў поўнаэкранны рэжым.
У гэтым рэжыме ўсе элементы размяркоўваюцца па ўсёй шырыні экрана прылады.
Кнопка «Праверыць» дазваляе праверыць правільнасць выканання задання. Правільныя адказы вылучаюцца зялёным контурам, няправільныя – чырвоным. Калі ўсё выканана правільна, з'явіцца акно аб паспяховым праходжанні задання.
Каб ачысціць форму і выканаць заданне нанова, націсніце кнопку «Скінуць» або абнавіце старонку ўручную.