У гэтым інтэрактыўным заданні трэба згрупаваць па парах усе карткі адпаведна ўмове задання.
Пара складаецца з карткі з тэкстам і карткі з мультымедыйнай інфармацыяй. Картка з мультымедыйнай інфармацыяй можа змяшчаць тэкст, выяву, відэа, аўдыяфайл і інш.
Для праходжання задання перацягніце тэкставую картку з верхняй часткі акна ў блок адказу да патрэбнай мультымедыйнай карткі, АБО левай кнопкай мышы пстрыкніце па адпаведнай картцы-адказу.
Для адмены дзеяння націсніце на значок з крыжыкам у правым верхнім вугле карткі.
Выяву на картках можна павялічыць пры націсканні на значок
. Вярнуцца да задання можна пстрычкай левай кнопкі мышы па-за выявай.
Прагляд відэа і праслухоўванне аўдыяфайлаў адбываецца пры націсканні на кнопку прайгравання «►».
Мультымедыйная картка можа змяшчаць дадатковую інфармацыю, для прагляду якой трэба націснуць значок
.
Значок «Разгарнуць»
(правы верхні вугал) пераводзіць акно задання ў поўнаэкранны рэжым.
У гэтым рэжыме ўсе элементы размяркоўваюцца па ўсёй шырыні экрана прылады.
Кнопка «Праверыць» дазваляе праверыць правільнасць выканання задання. Пры правільным вызначэнні пары тэкставая картка вылучаецца зялёным контурам, пры няправільным – чырвоным.
Калі ўсё выканана правільна, з'явіцца акно аб паспяховым праходжанні задання.
Каб ачысціць форму і выканаць заданне нанова, націсніце кнопку «Скінуць» або абнавіце старонку ўручную.